• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Свабода значыць для нас усё»: Святлана Ціханоўская адкрыла Дзень Беларусі ў Еўрапарламенце

    20 сакавіка, 2024

    З нагоды Дня волі дэпутаты Еўрапарламента і палітыкі Еўрапейскай народнай партыі з дапамогай Беларускага вольнага тэатра і Беларускага дому ў Варшаве арганізавалі «Belarus Freedom day» – тэматычны івэнт па Беларусі. У яго межах адкрылася выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысвечаная Алесю Бяляцкаму – беларускаму нобелеўскаму лаўрэату і старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна». Беларуская лідарка наведала мерапрыемства і выступіла з прамовай перад гасцямі:

    «Рэжым помсціць Алесю за ягоную мужнасць і прынцыпы. Рэжым помсціць Алесю за яго дабрыню і адкрытае сэрца. Рэжым помсціць Алесю за тое, што ён еўрапеец і адстойвае каштоўнасці гуманізму. Алесь ахвяраваў сваёй свабодай, бо верыў у свабоду для ўсіх. Ён верыў, што пакуль свабоднымі не будуць усе, свабодным не будзе ніхто. Але калі рэжым думае, што турма зламае Алеся, ён памыляецца. Такія людзі, як Алесь, як усе нашыя палітычныя вязні, – яны непахісныя».

    Пасля адкрыцця выставы прайшоў перформанс Беларускага вольнага тэатра «Постдзяцінства» з удзелам маладых актораў і акторак, якія паказалі свае ўласныя гісторыі мовай тэатра – аб вымушанай эміграцыі і вайне. Святлана Ціханоўская пасля спектакля адзначыла:

    «Гісторыі «Постдзяцінства» нагадваюць нам пра тое, што шрамы, пакінутыя дыктатурай і вайной, глыбокія і закранаюць не толькі фізічныя ландшафты Беларусі і Украіны, але і ўнутраны свет нашых дзяцей. Прысутнічаючы сёння тут і гледзячы гэты спектакль, мы падтрымліваем іх. Мы паказваем, што стаім на іх баку і верым у свабоду».

    Апошнія навіны