• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымайма беларускія ініцыятывы з падаткаў у Польшчы ды Літве!

    12 сакавіка, 2024

    Сёння ў Літве і Польшчы на пастаяннай аснове пражывае вялікая колькасць беларусаў. Многія з іх ужо плацяць падаткі адпаведна заканадаўству гэтых краінаў. Згодна з юрыдычнымі нормамі, пры афармленні дэкларацыяў магчыма абіраць арганізацыі – у тым ліку беларускія – на падтрымку якіх пойдзе частка вашых грошай. У Польшчы на гэтыя мэты можна выдаткаваць 1,5% ад сумы падаткаў, у Літве – 1,2%.

    Пры запаўненні дэкларацыі вы можаце пералічыць свае ўжо сплачаныя падаткі беларускім арганізацыям. Для гэтага дастаткова ўпісаць у адпаведную графу дадзеныя (код) той ініцыятывы, якую плануеце падтрымаць. З прыкладамі пакрокавай інструкцыі па запаўненню і польскіх, і літоўскіх дэкларацыяў можна азнаёміцца на сайце «Новай Беларусі»

    Многія ініцыятывы ўжо падрыхтавалі гайды з неабходнай інфармацыяй. Гэта дапаможа вам правільна ўпісаць дадзеныя арганізацыі. Некалькі простых крокаў, і вы ўжо дапамаглі беларусам і беларускам!

    Арганізацыі ў Польшчы:

    Арганізацыі ў Літве

    Акрамя таго, вы напрамую можаце звязацца з тымі ініцыятывамі, якім жадаеце дапамагчы, і запытаць, ці магчыма перавесці частку падаткаў на іх карысць. 

    Падтрымлівайце беларускія ініцыятывы!

    Апошнія навіны