Парламентарыі 10 краінаў працуюць над праграмай бяспекі, абароны і інтэграцыі ў краінах ЕС для тых беларускіх салдат, якія адмовяцца ваяваць супраць украінцаў.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады на сустрэчы з дэмсіламі расказалі пра ініцыятыву, якую запусцілі і даслалі ў кіраўніцтва ЕС парламентарыі 10 краінаў. Яны прапануюць ЕС выступіць гарантам для тых вайскоўцаў, якія пяройдуць на бок украінскай арміі. У гэтым выпадку ім акажуць падтрымку, у якую ўваходзіць моўная падрыхтоўка, абарона, сацыяльны пакет, магчымасць інтэграцыі ў грамадства любой краіны ЕС, якая іх прыме.
У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька расказвае падрабязней пра ініцыятыву.