• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала кіраўніка брытанскага МЗС зрабіць тэму Беларусі прыярытэтам на саміце G7

    02 чэрвеня, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам. Гэта ўжо другая размова беларускай лідаркі з кіраўніком брытанскага МЗС.

    Ціханоўская і Рааб абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, апошнія падзеі – арышт Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі, спроба суіцыду Сцяпана Латыпава ў зале суда. Святлана Ціханоўская падзякавала палітыку за рэакцыю Вялікабрытаніі на захоп самалёта рэжымам у Беларусі. Яна таксама падкрэсліла, што неабходна правесці расследаванне дадзенага інцыдэнту, дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў, падтрымліваць працу платформы для збору і захавання доказаў грубых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Саміт G7, які прымае Вялікабрытанія ў гэтым месяцы, – важная пляцоўка для палітычнага абмеркавання крызісу ў Беларусі. Міністры замежных спраў краін G7 ужо апублікавалі камюніке, у якім асудзілі арышт Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі.

    На тэлефанаванні Ціханоўская заклікала:

    – узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за кошт уключэння ў спісы дзяржаўных прадпрыемстваў, што спансуюць рэжым, прадстаўнікоў рэжыму і яго кашалькі, чыноўнікаў сферы грамадзянскай авіяцыі;
    – правесці канферэнцыю высокага ўзроўня па ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі;
    – трымаць тэму Беларусі на міжнародным парадку дня, казаць пра крызіс у міжнародных арганізацыях – ААН і АБСЕ, а таксама ў час саміту G20 восенню;
    – аказаць падтрымку незалежным медыя ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі супраць журналістаў, атакай на TUT.by і іншыя выданні. Таксама формай падтрымкі можа стаць стварэнне беларускай службы BBC у Лондане, якая б асвятляла пытанні Беларусі.

    Апошнія навіны