Ціханоўская ў Варшаве сустрэлася з беларускімі ўцекачамі, а таксама ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць ім і Беларусі агулам. Абмеркавалі пытанні і праблемы, якія яшчэ трэба вырашыць. Ціханоўская паведаміла, што ўчора з міністрам унутраных справаў дамовілася пра стварэнне працоўнай групы па пытаннях беларускіх ўцекачоў. Мы будзем дзяліцца навінамі гэтай працы.
На сустрэчы з ініцыятывамі Ціханоўская падзякавала ўсім за працу, ніжэй мы пакідаем са спасылкамі спіс арганізацый, куды можна звяртацца па дапамогу ў Польшчы:
- Беларускі Моладзевы Хаб
- Фонд «Страна для жизни»
- Цэнтр беларускай салідарнасці
- Беларускі дом у Варшаве
- FreeShop_Partyzanka
- Партызанкі
- Фонд Беларусы ў Лодзі
- Фонд Беларусь 2020
- Честные люди
- Free Belarus Center
- Беларусы Варшавы
- Кракаўскі фонд
- Валанцёры Варшавы, ДАР
- Цэнтр грамадскіх ініцыятыў «Место»
- Хрысціянская візія
- МоваНанова з Варшавы
- Тэатр Тут
- Варшаўскі Вольны Аркестр
- Лісты палітвязням
- Музычны рух
- Хор Ясакара