• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Канферэнцыя Новая Беларусь 2023, пашпарт новай Беларусі, слуханні ў Каардынацыйнай Радзе. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 31 ліпеня – 6 жніўня 2023

    08 жніўня, 2023

    КАНФЕРЭНЦЫЯ НОВАЯ БЕЛАРУСЬ. 6 жніўня прайшла Канферэнцыя Новая Беларусь 2023, у якой удзельнічалі больш чым 200 беларусаў і беларусак. Былі прадстаўнікі Палка Каліноўскага, Кіберпартызанаў, Народных амбасадаў, палітычных партыяў, фондаў і ініцыятываў. Канферэнцыя пачалася з хвіліны маўчання па загінулых беларусах. Потым Святлана Ціханоўская адкрыла Канферэнцыю, пасля яе да ўдзельнікаў звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Прайшлі тры панэльныя дыскусіі, на якіх абмяркоўвалі стратэгію дзеянняў, геапалітычны выбар і будучыню новай Беларусі. Напрыканцы Канферэнцыі Святлана Ціханоўская падвяла вынікі. Як прайшла Канферэнцыя – глядзіце па спасылцы.

    Напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» удзельнікі Круглага стала палітычных лідараў выпрацавалі дэкларацыі: Палітычную дэкларацыю дэмакратычных сілаў Беларусі; Дэкларацыю аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім Саюзе; Дэкларацыю дэмакратычных сілаў Беларусі пра салідарнасць з народам Украіны; «Выбары 2024» – гэта падман і імітацыя: Заява дэмакратычных сілаў Беларусі.

    ПАШПАРТ НОВАЙ БЕЛАРУСІ. 6 жніўня на Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі выступіў з прэзентацыяй новага пашпарта для беларусаў. Як выглядае вокладка пашпарта, унутранае афармленне і выявы, элементы абароны ад падробкі – глядзіце ў відэа. Кабінет збірае зваротную сувязь ад беларусаў – пакінуць сваё меркаванне пра праект можна ў апытанцы.

    СЛУХАННІ Ў КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЗЕ. 2-5 жніўня праходзілі слуханні справаздачаў прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе. Прадстаўнікі распавядалі пра вынікі сваёй працы і адказвалі на пытанні. Пасля кожнага слухання проходзіла галасанне за працяг дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў. 

    СУСТРЭЧА ПАЛІТЫЧНЫХ ЛІДАРАЎ. 5 жніўня ў Варшаве адбыўся Круглы стол палітычных лідараў. Удзел узялі больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НАУ, палітычных партыяў, Кіберпартызанаў, Партыі БНФ, штаба Бабарыкі, БХД, АГП, БСДП, «Народнай грамады», Руху за Свабоду, Рабочага руху, нацыянальнага моладзевага савета «Рада», ByPOL i BelPOL, BYSOL, Народных амбасадаў і іншых. Вынікі працы Круглага стала былі прэзентаваныя на Канферэнцыі Новая Беларусь 2023.

    БЕЛАРУСЬ-ЛІТВА. 4 жніўня літоўскія службы паведамілі, што прызналі 910 беларусаў асобамі, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала: «Наступствы могуць быць розныя, у тым ліку патрабаванне пакінуць Літоўскую Рэспубліку. Гэта не абавязкова азначае, што чалавек павінен назад вярнуцца ў Беларусь. У такім выпадку, адзіная парада – звярнуцца па юрыдычную дапамогу да літоўскіх адвакатаў і абскардзіць рашэнне. Мы ўздымем гэтае пытанне ў межах працоўнай групы пры МУС Літвы».

    БЕЛАРУСЬ-УКРАІНА. 1 жніўня галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе намеснік у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Павел Латушка знаходзіліся ў Кіеве. Там прайшла чатырохгадзінная сустрэча з Палком Каліноўскага, на якую падключылася анлайн Святлана Ціханоўская.

    АДКРЫЦЦЁ МУРАЛА Ў ВАРШАВЕ. 5 жніўня Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці мурала ў дворыку Беларускага дома. Мурал «Няскораных беларусаў» намалявалі беларускія мастакі ў знак салідарнасці з нашымі палітзняволенымі.

    ПАМЯЦІ ГЕРОЯЎ. 31 ліпеня на вайне ва Украіне загінулі адразу пяць беларускіх добраахвотнікаў. Святлана Ціханоўская выказала спачуванні: «У гэтыя моманты немагчыма знайсці словы, якія суцешаць родных і сяброў. Бо смерць блізкага чалавека – гэта заўсёды велізарны боль. Я выказваю шчырыя спачуванні родным, сябрам і пабрацімам загінулых. І жадаю вам сілы, каб перажыць гэтую цяжкую страту».

    БЕЛАРУСЬ-ЗША. 3 жніўня Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе амбасадара ЗША ў Літве Роберта Гілкрыста. Сустрэча адбылася з нагоды сканчэння яго дыпламатычнай місіі ў краіне. Ціханоўская падзякавала амбасадару асабіста, а таксама ЗША за падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў на міжнароднай арэне. Бакі абмеркавалі пытанні далейшай супрацы і падтрымкі дэмсілаў з боку ЗША. Амерыканскі дыпламат запэўніў Ціханоўскую, што ЗША працягнуць падтрымку беларускага дэмакратычнага руху.

    МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ. Выйшаў новы выпуск дайджэсту «Асвета», дзе сабраныя міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. 

    РОСТ ЦЭНАЎ У БЕЛАРУСІ. Напярэдадні пачатку новага навучальнага года каманда Офіса падрыхтавала карткі, дзе параўнала, як выраслі цэны на школьныя тавары. Падрабязней – глядзіце ў картках.

    РАЗМОВЫ З БЕЛАРУСАМІ. У пятніцу, 4 жніўня, Святлана Ціханоўская правяла штотыднёвыя асабістыя размовы з беларусамі. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.

    МЕДЫЯ. 1 жніўня Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у анлайн-трансляцыі на канале Максіма Фэйгіна разам з Аляксеем Арастовічам. У эфіры абмеркавалі пытанні стасункаў Кіева і Мінска, наступстваў размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі, а таксама пагаварылі пра «ПВК Вагнер», абвастрэнне сітуацыі на межах Беларусі і Польшчы і пагрозы суверэнітэту Беларусі.

    На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю Зеркало (Беларусь), Дождь (Расія замежжа), Tovima (Грэцыя), Newsweek.Pl (Польшча), Polsat (Польшча), TVN24 (Польшча), DW (Германія). 

    Апошнія навіны