• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Дыктатары заяўляюць, што дэмакратыя пагражае ім. Гэта сапраўды так — яна пагражае іх незаконнай уладзе» 

    03 снежня, 2025

    3 снежня Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у канферэнцыі Grand Continent Summit, дзе выступіла на панэлі «How Democracy Thrives».

    Grand Continent Summit — закрыты форум у Альпах, які збірае каля двухсот экспертаў і палітыкаў. Яго арганізуе французскае выданне Le Grand Continent пры патранажы прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона і прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлы. Сярод удзельнікаў саміту — міністр замежных справаў Францыі Жан-Ноэль Баро, міністр замежных справаў Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс, прэм’ер-міністр Харватыі Андрэй Пленкавіч, пятая прэзідэнтка Грузіі Саломе Зурабішвілі і іншыя.

    Разам з генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ і нобелеўскай лаўрэаткай Аляксандрай Матвійчук лідарка абмеркавала чаму аўтарытарызм умацоўваецца і што могуць зрабіць еўрапейскія краіны, каб не дапусціць падзення на ўсходнім флангу.

    Ціханоўская:
    «Дэмакратыя падвяргаецца нападкам па ўсім свеце. Гэта не выпадковая, а старанна спланаваная атака дыктатараў. У іх агульныя ідэалогіі, тэхналогіі і зброя. Яны выкарыстоўваюць адны і тыя ж брудныя прыёмы. Дыктатары кажуць, што дэмакратыя пагражае ім. Гэта сапраўды так — яна пагражае іх незаконнай уладзе.

    Учора Пуцін заявіў, што гатовы пачаць вайну супраць Еўропы ў любы час. І ён не жартуе. Псіхалагічна рускія ніколі не спынялі барацьбу з Захадам. Яны знаходзяцца ў стане вайны з таго часу, як Пуцін прыйшоў да ўлады.

    Прыйшоў час прызнаць, што ў 90-я гады Захад дапусціў памылку, лічачы Расію партнёрам. Як сказала старшыня Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман: «Мы прадаём Расіі вяроўку, на якой яна хоча нас павесіць». Для Еўропы ўсходні фланг не «праблема суседства», а лінія фронту глабальнага сутыкнення паміж дэмакратыяй і дыктатурай».

    Апошнія навіны