• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымка палітвязняў, культурныя ініцыятывы беларусаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 10-15 красавіка 2023

    16 красавіка, 2023

    Беларусь-Літва. 14 красавіка прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны, які быў прыняты літоўскім Сеймам у двух чытаннях з мяккімі фармулёўкамі ў дачыненні да беларусаў. Святлана Ціханоўская пракаментавала накладзенае вета, распавяла пра працу Офіса з гэтым законапраектам і патлумачыла чаму нельга ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і памагатымі рэжыму. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр распавядае пра наступныя крокі, якія будзе рабіць Офіс, каб змяніць законапраект.

    Салідарнасць з палітвязнямі. Святлана Ціханоўская распавяла ў відэа ў якіх жахлівых умовах знаходзяцца беларускія палітзняволеныя, пра штодзённыя затрыманні беларусаў у краіне і пра зборы, дзе кожны можа ахвяраваць грошы ў падтрымку палітзняволеных беларусаў. Затрыманым па палітычных прычынах патрэбная нашая дапамога і нашая салідарнасць. 

    Міжнародны дзень культуры. 15 красавіка, у міжнародны дзень культуры, Святлана Ціханоўская распавяла пра ​культурныя ініцыятывы беларусаў, якія не дазваляюць канчаткова прынесці ў Беларусь «русский мир». 

    Міжнародная канферэнцыя. Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у якасці патрона ў канферэнцыі «Дні ў выгнанні», якая праходзіць у Гамбургу з 11 красавіка да 12 траўня. 11 красавіка Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на адкрыцці.

    Рада БНР. 11 красавіка Святлана Ціханоўская павіншавала кіраўніцу Рады БНР Івонку Сурвілу з 87-м днём народзінаў і ўзгадала, як шмат усяго зрабіла гэтая моцная жанчына для Беларусі.

    Эканоміка Беларусі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч расказвае пра штогадовыя «вясновыя нарады» Сусветнага Банка і Міжнароднага Валютнага Фонда ў Вашынгтоне: «Беларусь мае адзін з найгоршых прагнозаў эканомікі на наступныя 5 гадоў».

    Святлана Ціханоўская: «Адзін і той жа набор прадуктаў у 2014 і 2023 адрозніваецца ў 4,3 разы! Ці вырас заробак з 2014 года ў 4,3 разы? Відавочна, што не». Глядзіце прыклады ў картках

    Адукацыя ў Беларусі. Святлана Ціханоўская пракаментавала прапанову рэжымнага чыноўніка заклікаць студэнтаў у войска непасрэдна падчас вучобы, як гэта рабілі ў СССР: «Такія новаўвядзенні адкінуць Беларусь у развіцці яшчэ далей. У моладзі адбяруць жаданне атрымліваць веды для прафесіі ў роднай краіне». 

    Канферэнцыя беларусаў свету. Нагадваем, што 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. Прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай распавёў пра яе падрабязней. Вы можаце задаць пытанні наконт Канферэнцыі тут: @conf_bel_diaspora

    Валанцёры Офіса. 13 красавіка валанцёры Офіса правялі размову з полісі-сакратаром БНМС «РАДА» Зміцерам Герыловічам. Размаўлялі пра моладзевую палітыку дзяржавы, магчымасці для беларускай моладзі і перспектывы ў Беларусі. Неўзабаве з’явіцца тэкставы матэрыял па выніках размовы, сачыце за каналам валанцёраў Офіса.

    Медыі. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю АВС (Аўстралія) (1, 2, 3, 4), TVP World (Польшча), LRT (Літва), Polskie Radio 24 (Польшча).

    Апошнія навіны