• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сустрэча з віцэ-міністрам МУС Літвы, зварот да Дня вайсковай славы. Вынікі працы Офіса Святланы ЦІханоўскай 4-10 верасня 2023

    11 верасня, 2023

    ПАЗІЦЫЯ НАКОНТ УКАЗА ЛУКАШЭНКІ. 5 верасня стала вядома, што Лукашэнка выдаў указ, які адмаўляе беларусам у консульскай дапамозе і не толькі. Святлана Ціханоўская пракаментавала: «Мы праводзім кансультацыі з тымі краінамі, дзе знаходзяцца беларусы, каб вырашаць праблемы беларусаў на заканадаўчым і выканаўчым узроўні. Мы рыхтуем да запуску выдачу новых пашпартоў Беларусі і працуем над іх прызнаннем. Працэс гэта не хуткі, нам неабходна будзе заручыцца падтрымкай урадаў краін, дзе пражываюць беларусы. Дарагія беларусы, нават калі тэрмін дзеяння вашага пашпарту скончваецца, не варта вяртацца на радзіму, калі вам пагражае пераслед. Бо ні адзін дакумент у свеце не варты чалавечай свабоды».

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр таксама пракаментавала указ №278: «Новы ўказ Лукашэнкі пазбавіў беларусаў не толькі магчымасці памяняць пашпарт у пасольствах і консульствах, але і закрыў магчымасць распараджацца ўласнай маёмасцю з-за мяжы. Усім, у каго ў Беларусі засталася нерухомасць і транспарт, прыйдзецца атрымліваць «дазвол» дзяржавы ёю распараджацца. Зрабіць гэта будзе магчыма, толькі апынуўшыся ў краіне. Права распараджацца маёмасцю з'яўляецца адным з асноўных і недатыкальных правоў чалавека. Ні адна дзяржава не павінна ўсталёўваць неабгрунтаваныя абмежаванні на яго ажыццяўленне».

    БЕЛАРУСЬ-ЛІТВА. 7 верасня Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-міністрам МУС Літвы Арнольдасам Абрамавічусам. Бакі абмяркавалі актуальныя праблемы легалізацыі беларусаў у Літве. Па выніках сустрэчы літоўскі бок пацвердзіў, што працягне прымаць дакументы на віды на жыхарства ў беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі. Святлана Ціханоўская прапанавала павялічыць тэрмін дзеяння гуманітарных відаў на жыхарства да 3-х гадоў і падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка. 

    БЕЛАРУСЬ-ЕЎРОПА. Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька, у межах свайго візіту ў Брусэль, прыняў удзел у Палітычнай асамблеі Еўрапейскай народнай партыі, найбуйнейшай партыі Еўрапарламента. Па выніках Асамблеі, партыяй была падтрымана еўрапейская інтэграцыя Беларусі. Анатоль Лябедзька пракаментаваў: «Па-першае, адным з найважнейшых вынікаў Палітасамблеі ЕНП стаў прэс-рэліз у якім найбуйнейшая еўрапейская палітычная сіла падтрымала рэзалюцыю «Аб членстве Беларусі ў ЕС«, прынятую на канферэнцыі «Новая Беларусь». Па-другое, прызнанне міжнароднай суб'ектнасці дэмакратычных партый, ліквідаваных у Беларусі. Па-трэцяе, – ніякіх кампрамісаў і абыякавасці па праблеме палітвязняў. Гэта добры адказ скептыкам якія сцвярджаюць што ніхто нас не чакае ў Еўропе».

    ДЗЕНЬ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ. 8 верасня, у Дзень вайсковай славы, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў: «Сёння мы адзначаем дзень вайсковай славы. Амаль 500 гадоў таму у бітве пад Оршай войскі ВКЛ пад камандаваннем гетмана Астрожскага разбілі маскоўскае войска, якое вяло наступ на беларускія землі. Гэта сумесная перамога беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў. Я ганаруся тым, што беларусы шануюць сапраўдную гісторыю, сваіх герояў і адзначаюць святы, за якія не сорамна. І дзень вайсковай славы адзін з такіх. І я віншую вас з ім. Галоўная перамога ў нас наперадзе».

    САЛІДАРНАСЦЬ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ. 4 верасня, у дзень нараджэння Максіма Знака, Святлана Ціханоўская ўзгадала ў якіх умовах зараз знаходзіцца палітзняволены: «Максіму не даюць бачыцца з блізкімі, не дазваляюць ліставацца, ізалююць ад навінаў. Нашыя палітвязні вымушаныя кожны дзень знаходзіцца ва ўмовах, дзе іх чалавечыя якасці намагаюцца знішчыць, але яны ўсё адно мужна працягваюць быць сабою. І быць гонарам Беларусі».

    КАНТАКТНАЯ ГРУПА Ў РАДЗЕ ЕЎРОПЫ. Год таму была створаная Кантактная група Рады Еўропы па адносінах з Беларуссю. Асноўная мэта групы – дапамагаць Радзе Еўропы ў выпрацаванні пазіцый па Беларусі, каардынаваць і рэалізоўваць праекты па розных напрамках, дапамагаць рыхтаваць праекты рэформаў для новай Беларусі. Такая сістэмная супраца з Радай Еўропы – важны крок на шляху еўраінтэграцыі Беларусі. У дэмакратычных сілаў і беларускай грамадзянскай супольнасці з’явіліся сталыя кантакты з прадстаўнікамі Рады Еўропы і магчымасць высока трымаць пытанне Беларусі на парадку дня. Што адбылося за год працы Кантактнай групы Рады Еўропы па адносінах з Беларусcю – чытайце па спасылцы.

    БРЫФІНГ ДЛЯ АМБАСАДАРАЎ. 7 верасня ў Офісе ў Вільні Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для амбасадараў і спецпасланнікаў з Літвы, Польшчы, Эстоніі, Ірляндыі, Фінляндыі, ЗША і Канады. Падчас брыфінгу абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, закрыццём межаў, павестку на Генасамблею ААН, а таксама новы указ Лукашэнкі аб прыпыненні консульскіх паслуг беларусам за мяжой і працу над пашпартам новай Беларусі.

    КАМАНДА ОФІСА. Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі. Аляксандар Мілінкевіч будзе дараджаць Святлане Ціханоўскай у пытаннях збліжэння Беларусі з Еўрасаюзам, і вяртання Беларусі ў палітычную, культурную і каштоўнасную прастору Еўропы.

    МОЛАДЗЕВАЯ ПАЛІТЫКА. Дарадца Святланы Ціханоўскай па малодзевай палітыцы і студэнтам Маргарыта Ворыхава правяла сустрэчу з Нацыянальнымі моладзевымі радамі Азербайджана, Украіны, Малдовы, Даніі ў рамках кааперацыі моладзевых Нацыянальных рад Усходняга Партнёрства. На сустрэчы абмеркавалі супрацу моладзевых арганізацый Усходняга партнёрства, спосабы падтрымкі і развіцця беларускага моладзевага сектара. Запланавалі шэраг мерапрыемстваў для беларускіх моладзевых арганізацый на бліжэйшыя два гады: трэнінгі, адукацыйныя памены, форумы і канферэнцыі.

    РАДА БНР. 10 верасня ў Празе прайшла XXXІ Сесія Рады БНР, дзе Івонка Сурвіла была пераабраная старшынёй Рады БНР на наступныя 6 гадоў. Святлана Ціханоўская павіншавала Івонку Сурвілу: «Шчыра віншую вас, паважаная спадарыня Івонка! Вашая праца на карысць нашай краіны і лідарства ў Радзе БНР натхняе беларусаў і мяне асабіста. Я ўдзячная за нашае сяброўства і супрацу».

    III БЕЛАРУСКІ БІЗНЕС-ФОРУМ. 20 верасня ў Варшаве адбудзецца III Беларускі бізнэс-форум. Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой АВВА Алесь Аляхновіч запрашае прыняць удзел у форуме. Зарэгістравацца можна па спасылцы. Азнаёміцца з праграмай і спікерамі можна на сайце https://abbabusinessforum.com/

    РАЗМОВЫ З БЕЛАРУСАМІ. У пятніцу, 8 верасня, Святлана Ціханоўская разам з намеснікам у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Валерам Кавалеўскім правяла штотыднёвыя асабістыя размовы з беларусамі. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю The Guardian (Міжнароднае), Bloomberg (Міжнароднае), AP (Міжнароднае), The Hill (ЗША), Зеркало (Беларусь), BBC News (Руская служба), Коммерсант (Расія), БелСАТ (Беларусь).

    Апошнія навіны