Святлана Ціханоўская: «Я ўдзячная кангрэсменам за тое, што адразу пасля візіту ў ЗША мы бачым дапамогу і хуткія дзеянні – як рэакцыю на падзеі ў Беларусі. Гэта першы выпадак у нашай гісторыі, калі Беларусь мае такую падтрымку ва ўсім свеце.
Калі на маршах беларускі народ скандаваў «трыбунал» і «не забудзем, не прабачым» – свет нас чуў. Зараз свет гатовы дзейнічаць. І кожны беларус, кожная беларуска, якія хочуць вярнуць у краіну закон, спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і прагаласаваць на новых сумленных выбарах, – няхай будуць гатовыя дзейнічаць таксама. Рэгістрацыя ў «Рабочым Руху» і плане «Перамога» працягваецца, кожны дзень там становіцца ўсё больш людзей, якія гатовыя атрымаць падрабязныя інструкцыі, што трэба рабіць, каб вярнуць у краіну закон».
Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская прысутнічала на запуску беларускага кокуса ў Кангрэсе ЗША. Гэта група кангрэсменаў, якія працуюць па тэме Беларусі. Офіс Ціханоўскай вядзе кансультацыі, каб падобная група з'явілася і ў Сенаце ЗША.