Аланд – чалец Канстытуцыйнай рады, былы прэзідэнт Францыі. У 2015-м ён стаў ініцыятарам і ўдзельнікам сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Мінску – разам з Меркель, Парашэнкам і Пуціным.
На гадзіннай сустрэчы Ціханоўская распавяла пра апошнія рэпрэсіі, у прыватнасці, супраць журналістаў, пра прысуды Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай. Беларуская лідарка дадала, што беларусы не здаюцца, рыхтуюцца да агульнанацыянальнай забастоўкі, далучаюцца да «Рабочага руху» і плана «Перамога».
Аланд і Ціханоўская абмеркавалі магчымыя фарматы вырашэння крызісу ў Беларусі, міжнароднага пасярэдніцтва для дыялогу, інструменты ціску на рэжым і інструменты дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
«Мы ўвесь час гаворым, што шукаем саюзнікаў Беларусі па ўсім свеце – і Франсуа Аланд зараз наш саюзнік. Мы дамовіліся падтрымліваць сувязь і працягваць кансультацыі», – сказала Святлана Ціханоўская.