Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх.
Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Падыход ЕС да Беларусі ў кантэксце шырокага суседства: ці існуе ў ЕС стратэгія?» які прайшоў 11 траўня 2023 года.
Полісі-брыф факусуецца на падыходзе ЕС да Беларусі, які зведаў некалькі этапаў развіцця. Першы этап, які разглядаецца ў полісі-брыфе — гэта кааперацыя ЕС і Беларусі да 2020. Далей разглядаецца перыяд падчас і пасля 2020, які стаў паваротным момантам для ЕС у сэнсе спынення ўзаемадзеяння з рэжымам Лукашэнкі. Апошні этап — гэта перыяд пасля расійскага ўварвання ва Ўкраіну ў лютым 2022, калі ЕС павялічыў ціск на рэжым і стварыў новыя механізмы падтрымкі беларускага грамадства.