• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 21 чэрвеня

    22 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка — галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • У Кракаве прайшоў мітынг у падтрымку Украіны.
    • Гродзенскія акторы і акторкі паставілі і сыгралі «Спектакль, які не прайшоў» пра Марыупальскі тэатр.
    • Павел Латушка правёў сустрэчу з дакладчыкам Еўрапарламента па Беларусі, дэпутатам ЕП Петрасам Аўстравічусам.
    • FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправілі гуманітарную дапамогу дабрачыннаму фонду «З Одесою в серці».
    • У Еўрапарламенце ўпершыню з 2020 года адбылася канферэнцыя, прысвечаная Беларусі. У Бруселі на мерапрыемстве выступілі прэм'еры Польшчы і Літвы, еўрапейскія дэпутаты, прадстаўнікі Каардынацыйнай рады і Офіса Ціханоўскай, а таксама беларускія медыя, праваабаронцы і НКА.
    • Беларусы Быдгашча правялі акцыю ў падтрымку палка Каліноўскага. 
    • Крама з нацыянальнай сімволікай і мерчам з народнымі матывамі Symbal.by вярнулася — цяпер іх тавары можна замовіць на маркетплэйсе Redbubble.
    • Еўрапейскі саюз працягне ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі, заявіў амбасадар ЕС Дзірк Шубель 21 чэрвеня на канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапейскім парламенце.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Бараўлянаў выйшлі на пікет, каб нагадаць: Беларусь стане свабоднай краінай.
    • Мінчане Чкалаўскага раёна падзякавалі Святлане Ціханоўскай: «Два гады таму мы зрабілі свой выбар. Тады ён здаваўся выпадковым, але зараз становіцца зразумела, што калі гэта і быў выпадак, то шчаслівы».

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 20 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 20 чэрвеня: на дзяржТБ працягваюць выходзіць рэпартажы, падрыхтаваныя па выніках паездкі групы беларускіх прапагандыстаў на Данбас.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск улёткі «Протестная Беларусь», у якой распавядаецца пра праслухоўванне сілавікамі ўсіх замежных пасольстваў, зачыстку кніг, «патрыятычнае выхаванне» і інш.
    • У новым нумары ўлёткі «Протестный Гомель» распавядаецца пра прымусовую падпіску гамяльчанаў на прапагандысцкія газеты, паказуху ў Рагачове і інш.
    • Выйшаў новы самвыдат «Слова Беларусаў». У першым выпуску пішуць пра тое, як здзекуюцца беларускія сілавікі з уцекачоў у Брузгах, што не так з надыходзячай пенсійнай рэформай, колькі каштуюць прадукты ў мірным Мінску і ахопленым вайной Кіеве, як праходзіць суд па палітычнай справе прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча.
    • Праект «Рэпарцёры» расказвае, як Беларусь Лукашэнка кідае беларускіх дзяцей паміраць, а Польшча траціць мільёны даляраў на іх лячэнне.
    • Выданне @kyky_org апублікавала відэа, дзе сузаснавальнік Tribuna Дзмітрый Навоша, культурны аналітык Максім Жбанкоў і менеджарка стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Анастасія Касцюгова разважаюць пра тое, што заява «беларусы і расіяне ў адным чоўне» — прыцягнутая за вушы і не мае нічога агульнага з рэальным станам рэчаў.
    • «За грукатам танкаў і гучнымі загалоўкамі — я заклікаю вас памятаць і пра Беларусь». Галоўнае з выступу Святланы Ціханоўскай на Форуме Каліноўскага.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны