Падчас візіту ў Страсбург дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька сустрэўся з дэпутатамі Еўрапарламенту. У тым ліку – з Юозасам Олекасам, Аннай Фотыгай, Расой Юкнявічыене, Мірыям Лексман, Арбой Какалары, Андрусам Кубілюсам, Ільханам Кючуком, Петрасам Аўстрэвічусам, Сандрай Калніеце і Улад-Марыўсам Боташам.
На сустрэчах з дэпутатамі дарадца абмеркаваў стварэнне дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у нацыянальных парламентах Балгарыі, Румыніі і Славакіі, а таксама магчымасці і механізмы падтрымкі для беларускіх палітвязняў.
Акрамя таго, важнай тэмай дыялогаў стала беларуская павестка ў перадвыбарчай кампаніі ў Еўрапейскі Парламент. Яна складаецца з удзелу беларускіх валанцёраў і пісьмовага абавязку кандыдатаў у дэпутаты працаваць па тэмах беларускіх палітвязняў і еўрапейскай перспектыве для Беларусі.
З дэпутаткай Еўрапарламенту Арбой Какалары
З дэпутаткай Еўрапарламенту Сандрай Калніеце