• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі – пра адносіны з Расіяй і будучыню сілавых структур у Беларусі

    02 красавіка, 2021

    Пра ролю Расіі ў беларускім крызісе

    – Расія вырашыла падтрымаць Лукашэнку, але, магчыма, цяпер кіраўніцтва РФ трохі шкадуе пра гэты выбар, таму што рэйтынгі адабрэння яго дзеянняў упалі больш чым на 50 адсоткаў. Беларусы асацыююць гвалт і рэпрэсіі супраць іх у вялікай ступені з Расіяй.

    Зараз мы асцерагаемся, што Расія можа скарыстацца слабасцю Лукашэнкі, каб узмацніць свой кантроль над Беларуссю і прымусіць яго падпісаць пагадненні аб інтэграцыі, якія будуць супярэчыць інтарэсам беларусаў. Ён не мае права падпісваць паперы ад імя беларускага народа, тым больш тыя, якія ставяць пад пытанне незалежнасць і суверэнітэт краіны.

    Мы заклікаем ЗША і ЕС паслаць ясны сігнал у Расію, што ўсе такія пагадненні, усе ўгоды аб куплі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці (гэта значыць належаць беларускаму народу) могуць быць перагледжаныя і ануляваныя. І гэта паведамленне не толькі для Расіі, але і для любой іншай дзяржавы, якая захоча скарыстацца слабасцю Лукашэнкі.

    Пра будучыню сілавых структур

    – У нас ёсць фокус групы ўнутры Беларусі, мы вывучаем настрой і страхі сілавікоў на розных узроўнях у розных падраздзяленнях. Тое, што мы даведаліся, нас здзівіла. Апынулася, што сілавікі – адна з найменш абароненых у Беларусі групаў. У іх няма ніякіх механізмаў абароны сваіх правоў, ім нельга ўтвараць прафсаюзы. У той жа час Лукашэнка выкарыстоўвае іх для абароны сваіх палітычных інтарэсаў. Гэтая негатыўная рэпутацыя распаўсюджваецца на кожнага, хто носіць форму ў Беларусі, – і яны адчуваюць гэта. У той жа час сілавікі баяцца, што будуць звольненыя без разбору. Але наш пасыл у тым, што яны могуць застацца на сваіх месцах, калі не здзяйснялі злачынстваў. Мы кажам: у вас будзе выбар, застацца ў прафесіі або сысці, у вас застануцца вашыя сацыяльныя гарантыі, вашае жыллё.

    Злачынствы здзяйсняла адносна невялікая група сілавікоў, некаторыя з іх – цяжкія і асабліва цяжкія. Вось гэтыя людзі, вядома, панясуць адказнасць па законе, але іх будуць судзіць у сумленных і справядлівых судах.

    Апошнія навіны