Вячорка: «Упершыню беларускае пытанне прагучала на такім высокім узроўні і ў такім прынцыповым ключы. Вельмі важна, што Байдэн агучыў пазіцыю беларускіх дэмакратычных сіл, якую мы перадалі напярэдадні. Лукашэнка становіцца ўсё больш таксічным і ўсё больш дарагім, у тым ліку для Расіі. І было б наіўна думаць, што Крэмль не шукае альтэрнатыўнага сцэнару.
Гэта далёка не апошняя сустрэча і не апошні раз, калі абмяркоўваецца Беларусь. Мы працягваем рабіць тое, што і раней: мабілізаваць міжнародную падтрымку на карысць Беларусі, працаваць з нашымі суседзямі, ЗША, Еўразвязам, Украінай. Мы адкрыты таксама для кантактаў з Расіей. І мы нагадваем, што наша мэта – гэта новыя свабодныя выбары, а незалежнасць і суверэнітэт не прадмет для гандлю».
Відэа можна паглядзець па спасылцы.