Сёння Святлана Ціханоўская выступіць у Камітэце па замежных справах парламента Вялікабрытаніі. Тэмай слуханняў стане сітуацыя ў Беларусі, у тым ліку, інцыдэнт з захопам самалёта Ryanair і рэакцыя брытанскага парламента на падзеі ў нашай краіне.
Святлана Ціханоўская адкажа на пытанні брытанскіх палітыкаў і раскажа пра формы падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі і ціск на рэжым Лукашэнкі.
Слуханне пачнецца а 16:30 па мінскім часе. Святлана Ціханоўская выступіць у фінальнай частцы слуханняў, каля 17:30-18:00. Глядзець трансляцыю можна па спасылцы.