Ціханоўская: «Вы ўсе ведаеце, што каманда «Краіны для жыцця» для мяне неверагодна важная, таму што гэта – людзі, якія працягваюць справу майго мужа, Сяргея Ціханоўскага. Я дзякую ім за гэта і радуюся кожнаму новаму праекту, які ў іх атрымліваецца. Але стала вядома, што валанцёрам фонду КДЖ Антону Сташэўскаму, Юліі Сырых, Марыне Дуброўскай, Таццяне Астроўскай прыдумалі абвінавачанне – фінансаванне экстрэмізму.
Я выдатна ведаю: ўсё, што рабілі гэтыя людзі, – гэта збіралі і адносілі перадачы палітвязням. І толькі за гэта яны – як і сотні валанцёраў у Беларусі – трапілі ў сітуацыю, калі ім самім патрэбная падтрымка. Калі ласка, распаўсюджвайце інфармацыю пра іх, напішыце ім ліст, аформіце перадачу. Дапамажыце актывістам, як яны ўжо больш за год дапамагаюць усім нам».
Відэазварот вы можаце паглядзець тут.