• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі армянскай экспертнай і грамадзянскай супольнасці 

    06 мая, 2026

    Лідары 20 выбітных арганізацыяў і ініцыятываў сустрэліся з Ціханоўскай, у тым ліку прадстаўнікі экспертнай супольнасці, праваабаронцы і адукацыйныя ініцыятывы.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі, як вырашыць кейсы, калі рэжым Лукашэнкі злоўжывае інструментам міждзяржаўнага вышуку супраць беларусаў. Вырашэнне гэтага пытання, паводле Ціханоўскай, дазволіць зрабіць Арменію бяспечным хабам для беларускай грамадзянскай супольнасці, праводзіць сустрэчы і мерапрыемствы ў Арменіі з удзелам беларусаў.

    Таксама гаварылі пра ўзаемадзеянне паміж асветніцкімі і культурніцкімі ініцыятывамі, запрашэнне беларускіх ініцыятываў у Арменію, супольныя праекты з беларускімі медыяарганізацыямі, правядзенне навучання і трэнінгаў, а таксама абмен ведамі паміж экспертамі. Ціханоўская падкрэсліла, што супрацоўніцтва з армянскай грамадзянскай супольнасцю неабходная для захавання і ўмацавання дружных адносінаў паміж народамі, нягледзячы на напружаны кантэкст.

    Абмеркавалі таксама вынікі візіту ў Арменію, палітычную сітуацыю ў рэгіёне і Беларусі, а таксама нервовую рэакцыю афіцыйнага Мінска.

    Святлана Ціханоўская:
    «Падзеі апошніх дзён паказалі, што Арменія — неад’емная частка Еўропы. Я мару пра той дзень, калі Беларусь будзе прымаць такую колькасць еўрапейскіх і сусветных лідараў. Гаворка ідзе пра незалежнасць, пра суб’ектнасць, пра прызнанне.

    Я хацела б, каб нашыя краіны больш не жылі ў цені імперыяў. Каб сталі часткай еўрапейскай сям’і нацый. Я хацела б, каб у нашых краінах выбіралі лідараў на свабодных выбарах, і тут я зайздрошчу Арменіі. Я хацела б, каб нашыя народы былі сябрамі, гандлявалі, падтрымлівалі адзін аднаго, як раней. І ніякі Лукашэнка не зможа гэта знішчыць. Наперадзе яшчэ шмат працы. Шмат барацьбы. Але я ўпэўненая, што разам мы дасягнем свабоды».

    Мерапрыемства было арганізавана Фондам развіцця дэмакратыі ў Арменіі і Фондам Конрада Адэнаўэра.

    Апошнія навіны