• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская культура не дзякуючы дзяржаве, а насуперак ёй 

    08 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская далучылася да Венецыянскай біенале — адной з найстарэйшых і найбольш прэстыжных міжнародных выставаў сучаснага мастацтва ў свеце.

    Сёлета тут прадстаўленая выстава «Official. Unofficial. Belarus», створаная камандай Беларускага Свабоднага Тэатра. Выстава адкрывае свету праўду пра сучасную Беларусь: праз сімвалы цэнзуры, галасы палітвязняў, вобразы татальнага кантролю і досвед жыцця пад ціскам сістэмы. Галоўная ідэя: беларуская культура існуе не дзякуючы дзяржаве, а насуперак ёй.

    Культурная дыпламатыя сёння становіцца адным з самых моцных інструментаў падтрымкі Беларусі. Праз такія праекты беларусы маюць магчымасць не толькі захоўваць сваю ідэнтычнасць, але і распавядаць свету пра нашу культуру, таленты і сілу.

    Сярод стваральнікаў:
    — сузаснавальніца і мастацкая кіраўніца Беларускага Свабоднага Тэатра Наталля Каляда;
    — сузаснавальнік і мастацкі кіраўнік Беларускага Свабоднага Тэатра Мікалай Халезін;
    — куратарка выставы Даніэла Каляда;
    — мастак Сяргей Грыневіч;
    — кампазітарка Вольга Падгайская;
    — мастак Уладзімір Цэслер.

    Святлана Ціханоўская:
    «Сёння беларуская культура — гэта не толькі пра мастацтва. Гэта пра супраціў і права быць пачутымі. На Венецыянская біенале, якая штогод прыцягвае сотні тысяч наведвальнікаў і задае глабальныя трэнды, Беларусь прадстаўленая праз цэлы павільён.

    Я ўражаная глыбінёй і смеласцю гэтай выставы. Яна паказвае, што беларуская культура жыве і развіваецца, нягледзячы ні на што. Дзякуй Свабоднаму тэатру і кожнаму ўдзельніку, якія даносіць праўду пра Беларусь да ўсяго свету. Вы — прыклад сапраўднай любові да сваёй краіны і культуры.

    Беларуская культура сёння прадстаўленая на адной з галоўных сусветных арт-падзеяў — і гэта нагода для гонару. Тут, у Венецыі, яе бачаць, чуюць і адчуваюць людзі з усяго свету. І гэта яшчэ раз паказвае, наколькі беларусы таленавітыя».

    Апошнія навіны