• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў ПАРЕ: «У мінулым годзе я папярэджвала, што трагедыя Беларусі стане трагедыяй Еўропы»

    23 чэрвеня, 2022

    Прыводзім галоўныя фрагменты выступа Святланы Ціханоўскай:

    • Калі агрэсарам дазволяць дабіцца свайго, перспектываў для свабоды і бяспекі ў Еўропы стане значна менш. Асмялелая імперыя ўжо пераступіла парог еўрапейскага дома. Па ўсім рэгіёне ўзнікаюць новыя пагрозы. Новыя крыніцы для маніпуляцый.
    • Мы павінны прымаць меры ў адказ супраць краінаў-агрэсараў, якія нам пагражаюць. Адначасова з гэтым мы павінны працягнуць руку сяброўства і дапамогі людзям гэтых краінаў. Ёсць важнае адрозненне: рэжымы, якія робяць злачынствы, павінны быць пакараныя. У той жа час звычайныя людзі, якія выступаюць за справядлівасць, заслугоўваюць падтрымкі. Заслугоўваюць падтрымкі па адной простай прычыне: мы частка Еўропы.
    • Нашая перамога на выбарах 2020 года была гучным і выразным пасланнем: мы еўрапейцы. Мы хочам вярнуць сабе сваю краіну, вярнуць яе беларусам. Наш народ працягвае супраціўляцца – нават пасля маштабных рэпрэсій апошніх двух гадоў. Каля 2 000 чалавек былі затрыманыя за пратэсты супраць вайны ва Украіне. Больш за 80 дыверсій супраць расійскіх войскаў учыненыя партызанамі на тэрыторыі Беларусі. Амаль 1 500 беларусаў уступілі ва ўкраінскую армію.
    • Я звяртаюся да Рады Еўропы з просьбай заснаваць працоўны камітэт па адносінах з Беларуссю. У яго склад неабходна ўключыць чальцоў розных органаў Рады Еўропы і прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Удзельнікі створанай групы сумесна вызначаць прыярытэтныя галіны супрацоўніцтва. Камітэт будзе прапаноўваць, распрацоўваць і запускаць праграмы і праекты для аказання дапамогі, а таксама кантраляваць іх рэалізацыю.
    • Гэта адзін, але вельмі канкрэтны і практычны крок, а яшчэ гэта мой просты адказ на пытанне пра тое «якая роля Рады Еўропы». Роля Рады Еўропы ў тым, каб ужо зараз стаць бліжэй да Беларусі».
    Апошнія навіны