• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Выдача гуманітарных візаў у Польшчы для беларусаў, ВНЖ на 3 гады па гуманітарных прычынах – такія праўкі разгледзяць у польскім Парламенце на наступным тыдні

    01 красавіка, 2022

    1 красавіка адбылася другая сустрэча працоўнай групы МУС па вырашэнні праблемаў беларусаў, якія жывуць у Польшчы. З боку дэмакратычных сілаў на сустрэчы прысутнічалі прадстаўніца па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, кіраўніца юрыдычнага дэпартамента Цэнтра беларускай салідарнасці (ЦБС) Вольга Дабравольская і прадстаўнік НАК Міхаіл Кірылюк.

    Сустрэча была прысвечаная зменам, якія маюць адбыцца ў заканадаўстве Польшчы для замежнікаў. Міністэрства падрыхтавала праўкі ў спецыяльны закон на аснове прапаноў, агучаных Офісам і ЦБС на папярэдняй сустрэчы:

    выдача гуманітарных візаў на тэрыторыі Польшчы;
    – магчымасць атрымання спецыяльнага віду на жыхарства на тэрмін да 3 гадоў у сувязі з гуманітарнымі прычынамі. Такі від на жыхарства прадугледжвае доступ да рынку працы;
    – выдача польскіх праязных дакументаў для грамадзянаў Беларусі з часовым відам на жыхарства.

    Змены ў заканадаўства будуць разгледжаныя ў Парламенце на наступным тыдні.

    Апошнія навіны