• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 28 траўня

    29 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Польшча з ліпеня пачне прымаць заяўкі ад беларусаў на гуманітарныя візы і ВНЖ.
    • Спецыялісты беларускай платформы WEMAYHELP 2.0 («Мы можам дапамагчы») дапамагаюць аднавіць ментальнае здароўе ахвярам вайны ва Украіне.
    • Беларусы Батумі выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
    • У Лондане прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі (на фота).
    • Беларусы стварылі беларускамоўны кавер на песню «Стэфанія».

    #непадпарадкаванне

    • Партызаны Касцюкоўкі выйшлі на антываенны пікет.
    • Жыхары Гродна выступаюць супраць вайны.
    • Мінчане Чыжоўкі выйшлі з пікетам у падтрымку Эдуарда Бабарыкі, які два гады знаходзіцца ў турме за тое, што ён сын Віктара Бабарыкі.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 27 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 27 траўня: прапагандысты запэўніваюць, што ашаламляльны поспех «спецаперацыі» ва Украіне, правядзенне якой планавалася за 4 дні (але аперацыя ідзе ўжо 4 месяц), выклікае «істэрыку на Захадзе».

    #інфармацыйныфронт

    • Аляксей Арастовіч распавёў пра тое, навошта Лукашэнку спатрэбілася сваё «народнае апалчэнне».
    • Беларусы і беларускі расказалі, чаму пасля вымушанай эміграцыі з Беларусі дапамагаюць Украіне.
    • Выйшаў новы выпуск «Честной газеты» – у ім гісторыя расійскага ваеннага, які прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага ўкраінца, расповед Наталлі Дулінай пра чарговыя суткі, інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, якая роўна 2 гады таму ўступіла ў прэзідэнцкую гонку і шмат іншага. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
    • «Расійская прапаганда хоча зрабіць Беларусь часткай «рускага свету»», – заявіў Павел Латушка ў інтэрв'ю аўстрыйскаму медыя Zeit Online і польскаму выданню Super Express.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны