• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: Хопіць забіваць уласны народ

    01 чэрвеня, 2021

    «Ужо цэлы год у Беларусі не было ніводнага дня, за які рэжым не зламаў лёс нявіннага чалавека. Увесь мінулы тыдзень свет скалынала навіна пра захоп Рамана Пратасевіча, але ў гэты ж час у турмах Беларусі катавалі і працягваюць катаваць сотні, тысячы людзей. Два тыдні таму мы ўсёй краінай перажылі гібель палітвязня Вітольда Ашурка. Тыдзень таму даведаліся пра самагубства 17-гадовага Дзмітрыя Стахоўскага, які не вытрымаў ціску на допытах. Сёння прама ў зале суда актывіст Сцяпан Латыпаў паспрабаваў перарэзаць сабе горла, а затым і вены на руках. Яго вынеслі з суда без прытомнасці, і мы не ведаем, ці выжыве Сцяпан. Мы не ведаем, ці выжывуць астатнія зняволеныя і закладнікі. Але мы ведаем, што гэта трэба спыніць неадкладна. Хопіць забіваць нашых дзяцей. Хопіць забіваць нашых родных. Хопіць забіваць уласны народ. Спыніце рабіць тое, што адбірае ў вас права звацца людзьмі».

    Відэазварот Святланы Ціханоўскай можна паглядзець тут.

    Апошнія навіны