• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падмануць Еўропу не атрымаецца: адказ Офіса Ціханоўскай на фэйкавыя лісты

    23 мая, 2022

    Сёння пад выглядам ліста ад Офіса Святланы Ціханоўскай ашуканцы разаслалі лісты дыпламатычным партнёрам Беларусі – амбасадарам і прадстаўнікам розных краінаў. Вось змест фэйкавага ліста:

    У тэксце ліста некалькі сцвярджэнняў, якія не маюць дачынення да рэальнасці, аспрэчваюцца фактамі:

    1. Святлана Ціханоўская з першага дня вайны кажа, што Уладзімір Пуцін – агрэсар, які пачаў вайну ва Украіне з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі, які супраць волі беларусаў дазволіў расійскаму войску пачаць уварванне ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Першая яе заява была апублікаваная ў 5:15 раніцы 24 лютага 2022 года.

    2. Святлана Ціханоўская яшчэ ў сакавіку на выступе ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй, заклікаць Лукашэнку, як і Пуціна, да трыбунала. Ціханоўская адстойвае пазіцыю, што без свабоднай Украіны не можа быць свабоднай Беларусі, а без свабоднай Беларусі не будзе гарантый бяспекі для Украіны. Таму, як заяўляе Ціханоўская, неабходна дамагчыся вываду расійскіх войскаў з тэрыторыі і Украіны, і Беларусі. Святлана Ціханоўская і яе каманда падтрымлівае кантакт з прадстаўнікамі Украіны і выказвае публічна і непублічна (на сустрэчах) падтрымку народу і прэзідэнту Украіны.

    3. Святлана Ціханоўская заяўляе, што, улічваючы падзеі апошніх двух гадоў, беларусы бачаць усё больш сэнсу ў збліжэнні з Еўропай.

    4. Святлана Ціханоўская заўсёды казала, што пратэст 2020 года ў Беларусі пачаўся не супраць якой-небудзь трэцяй краіны. Беларусы пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту, катаванняў і забойстваў у адрас мірных дэманстрантаў. Беларусы хацелі вырашыць унутраную праблему і вызваліць сваю краіну ад дыктатуры. Цяпер беларусы супрацьстаяць двум дыктатарам, якія развязалі вайну. І каб вырашыць беларускае пытанне, трэба спыніць і Лукашэнку, і Пуціна.

    Лісты адпраўленыя з пошты, якая не належыць камандзе Святланы Ціханоўскай. Калі ласка, у мэтах лічбавай бяспекі правярайце паштовыя адрасы – усе кантакты ад імя Офіса Ціханоўскай пазначаныя на яе афіцыйным сайце ў раздзелах Кантакты і Каманда.

    Апошнія навіны