1 сакавіка быў створаны альянс парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», куды ўвайшлі прадстаўнікі дэпутацкіх групаў з 17 розных нацыянальных парламентаў, а таксама дэлегацыя Еўрапейскага парламента па Беларусі. Гэты альянс будзе называцца «United for Democratic Belarus» і будзе працаваць на рэгулярнай аснове з мэтай каардынацыі і распрацоўкі стратэгіі дзеянняў па Беларусі.
У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька дае адказы на наступныя пытанні:
– Як ствараўся альянс «United for Democratic Belarus»?
– Чым ён будзе займацца?
– Як гэта паўплывае на беларусаў?
Падрабязней – у відэа.