• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ноч расстраляных паэтаў. Старт міжнароднага вечара памяці

    28 кастрычніка, 2021

    У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Гэтая трагічная дата вядома як Ноч расстраляных паэтаў.

    У гэтую гадавіну беларусы па ўсім свеце правядуць вечар памяці, зачытаюць вершы, заспяваюць песні і ўшануюць рэпрэсаваных. А 19 гадзіне Святлана Ціханоўская разам з дзеячамі беларускай культуры распачне на сваім YouTube-канале супольнае памятаванне ахвяр тэрору на Беларусі.

    Поўны спіс акцый, іх карта – на сайце nochpaetau.com. Акцыі падрыхтаваны пры ўдзеле беларускай дыяспары, Офіса Святланы Ціханоўскай і Рады беларускай культуры. Далучайцеся!

    Офіс Святланы Ціханоўскай просіць беларусаў насіць маскі, прышчапляцца даступнымі вакцынамі, захоўваць дыстанцыю і, па меры магчымасці, працаваць з дома. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

    Апошнія навіны