Крыж добрасуседства – узнагарода Аб'яднанага Пераходнага Кабінета – па асабістым рашэнні Святланы Ціханоўскай уручаецца замежным ці беларускім грамадзянам, якія зрабілі асаблівы ўнёсак у пабудову адносінаў Беларусі з іншымі краінамі, а таксама ў справу дэмакратычных перамен у Беларусі.
Святлана Ціханоўская ўрачыста ўручыла медаль прэзідэнтцы Еўрапарламента Раберце Метсоле, якая прасоўвае пытанне Беларусі на міжнароднай арэне. Пад яе кіраўніцтвам Еўрапарламент прыняў шэраг важных рашэнняў па Беларусі, а зусім нядаўна адобрыў рэзалюцыю аб падтрымцы еўрапейскага выбару Беларусі.
Раней Крыж добрасуседства атрымалі былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан і міністарка замежных справаў Ісландыі Тордзіс Гільфадоцір.