• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Офіс Ціханоўскай шукае валанцёраў па ўсёй Беларусі

    06 красавіка, 2021

    Офіс Святланы Ціханоўскай пачаў працу з валанцёрамі з лістапада 2020 года. Зараз з намі працуе ўжо больш за 1800 валанцёраў – і вось, што яны робяць:

    • распаўсюджваюць улёткі (каля 150 тысяч у месяц);
    • расклейваюць налепкі (каля 300 тысяч у месяц);
    • распаўсюджваюць «Честную Газету» (6 тысяч асобнікаў самвыдату на тыдзень);
    • пішуць лісты і адпраўляюць паштоўкі палітвязням (больш за 2000 паштовак за 2 месяцы);
    • шыюць і развешваюць сцягі.

    Таксама валанцёры запусцілі цэлыя праекты:

    • «Вольныя паштоўкі»: збор данатаў за паштоўкі з малюнкамі палітвязняў – на падтрымку ініцыятывы «Лісты ў клетачку».
    • «Валанцёр валанцёру валанцёр»: падтрымка, псіхалагічная дапамога, тэлефанаванні па абмене вопытам і навучальныя воркшопы для валанцёраў.

    І зараз, каб палепшыць і пашырыць працу ў рэгіёнах, мы шукаем валанцёраў па ўсёй Беларусі! Далучайцеся да каманды – на сайце Ціханоўскай ёсць інструкцыя, як зрабіць гэта бяспечна для сябе.

    Апошнія навіны