• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская падтрымала праект беларусаў «еЗдоровье», дзе кожны можа атрымаць кансультацыю лекара анлайн

    22 чэрвеня, 2021

    Ціханоўская: «За апошні год медыкі Беларусі сталі героямі для ўсяго народа – і за гэта самі патрапілі пад каток рэпрэсій. Сотні лекараў былі звольненыя, затрыманыя або вымушаныя бегчы з краіны. І гэта ў момант, калі ў Беларусі не хапае больш за 4000 лекараў і 3500 медсясцёр. Дзеянні рэжыму пазбаўляюць беларусаў якаснай медыцынскай дапамогі, а дасведчаных прафесіяналаў – працы.

    Але беларусы ў чарговы раз паказалі, што, аб'яднаўшыся, могуць вырашаць нават такія сістэмныя праблемы. Так дзякуючы ініцыятывам Фонду медыцынскай салідарнасці і «Голаса» з'явіўся праект «еЗдоровье». Тым, каму патрэбная медыцынская дапамога, ён дапамагае знайсці лекара і атрымаць кансультацыю анлайн. А тым, хто страціў працу, ён дае магчымасць знайсці пацыентаў і зарабляць. Я ўдзячная кожнаму, хто прыклаў руку да стварэння гэтай ініцыятывы, – бо менавіта ў такіх ўчынках і ўзводзіцца падмурак нашай новай свабоднай Беларусі».

    Як працуе «еЗдоровье»?

    1. Заходзім на сайт https://okdoc.me
    2. Выбіраем лекара і час кансультацыі;
    3. Пасля заяўкі з'яўляецца спасылка-запрашэнне на чат з лекарам;
    4. Пасля размовы лекар дасылае заключэнне і рэкамендацыі;
    5. У канцы кансультацыі прыходзіць спасылка, па якой можна зрабіць ахвяраванне ў Фонд медыцынскай салідарнасці.

    Вашых асабістых дадзеных сайт не патрабуе, кансультацыя можа адбывацца без камеры і ў поўнай ананімнасці. Усе аўтарызаваныя ў праграме лекары маюць афіцыйныя дыпломы.

    Падрабязная інструкцыя – тут.

    Калі вы лекар, то вы можаце далучыцца да праграмы і кансультаваць пацыентаў. Заяўкі на ўдзел прымаюцца па пошце [email protected]

    Апошнія навіны