• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «ICAO і міжнародная супольнасць можа або заплюшчыць вочы на ​​беззаконне ў сферы авіяцыі, або спыніць яго»

    18 студзеня, 2022

    Ціханоўская: «Высновы з тэхнічнай справаздачы ICAO адназначныя. З яе бачна, што рэжым шмат разоў адхіляў запыты на інфармацыю і мяняў паказанні, хаваючы факты і праўду. А праўда ў тым, усе дзеянні ў інцыдэнце з пасадкай самалёта Ryanair зрабіў рэжым, але беларусы не нясуць за гэта адказнасці. Адказнасць нясе нелегітымны рэжым, які захапіў Беларусь. Праўда на баку беларусаў, і даклад пацвярджае гэта.

    Мы дамагаліся таго, каб даклад выйшаў як мага раней. Учора пасля публікацыі мы накіравалі ліст прэзідэнту Рады ICAO, каб яны пачулі пазіцыю беларусаў: да гэтага часу два чалавекі – Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега – утрымліваюцца ў закладніках.

    Мы спадзяемся, што ICAO зойме жорсткую пазіцыю, каб такія інцыдэнты не маглі паўтарыцца ў іншых краінах. І дыскусія ICAO, якая адбудзецца 31 студзеня, мусіць стаць толькі пачаткам працэсу, які прывядзе да рэальнага расследавання. Толькі так можна адлюстраваць пазіцыю беларускага народа і абараніць грамадзян іншых краін, кіраўніцтва якіх можа карыстацца злачыннай практыкай. Цяпер ICAO і міжнародная супольнасць можа або заплюшчыць вочы на ​​беззаконне ў сферы авіяцыі, або спыніць яго. Я веру, што нашыя партнёры абяруць канструктыўны шлях, бяспечны для ўсяго рэгіёну».

    Апошнія навіны