• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцягоў балтыйскіх дзяржаваў

    16 лютага, 2022

    Сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская па запрашэнні прэзідэнта Літвы Наўседы ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцягоў балтыйскіх дзяржаваў каля прэзідэнцкага палаца. Удзел у цырымоніі ўзялі прэзідэнт Наўседа, прэм’ерка Шыманітэ, спікерка Сейму Чмілітэ-Нільсэн і дыпламатычны корпус.

    16 лютага 1918 года ў Вільні літоўская Тарыба (Рада) аб’явіла пра аднаўленне незалежнай літоўскай дзяржавы. Святлана Ціханоўская павіншавала літоўцаў са святам, і падзякавала літоўскаму народу за падтрымку беларусаў у нялёгкай барацьбе за свабоду.

    Ціханоўская: «Сёння я віншую літоўскі народ са святам аднаўлення літоўскай дзяржавы. Беларусы выдатна разумеюць каштоўнасць незалежнасці і ўласнай дзяржавы. Мы доўга яе здабывалі і нашыя людзі, як і літоўцы, шмат пакутавалі, каб яе атрымаць. Я хацела б падзякаваць Літве і літоўцам за падтрымку, за тое, што з намі ў наш складаны час. Я ведаю і адчуваю тую салідарнасць і павагу з боку літоўцаў, і гэта ўзаемна».

    Апошнія навіны