• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у сусветным эканамічным форуме ў Давосе 16-19 студзеня, дзе прадставіць Аб’яднаны Пераходны Кабінет і дэмакратычныя сілы Беларусі

    15 студзеня, 2023

    Акрамя Святланы Ціханоўскай, удзел у форуме возьмуць лідары 52 дзяржаваў і каля 600 гендырэктараў міжнародных кампаній і карпарацый. 

    У асноўнай праграме форуму беларуская лідарка выступае двойчы: 

    • 17 студзеня на тэму «У абарону Еўропы» разам з прэзідэнтамі Польшчы, Літвы, Паўночнай Македоніі і міністрам замежных справаў Іспаніі. 
    • 19 студзеня на тэму жаночага лідарства з удзелам віцэ-прэм'еркі Канады Крысці Фрыланд і губернатаркі штату Мічыган Грэтчэн Уітмер. Святлана Ціханоўская распавядзе пра ролю жанчын у беларускім пратэсце і грамадзянскай супольнасці.

    У межах неасноўнай праграмы форуму 19 студзеня адбудзецца дыскусія на тэму беларускага бізнесу і эканамічнай перспектывы для беларусаў. Гэта, мабыць, упершыню ў гісторыі Давоса – дыскусія цалкам прысвечаная Беларусі. Святлана Ціханоўская падзеліцца бачаннем дэмакратычных сілаў па развіцці і падтрымцы прыватнага сектару Беларусі і будучых эканамічных рэформаў.

    Таксама Святлана Ціханоўская правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў, у тым ліку з прэм'ерам Бельгіі, кіраўніцтвам Еўракамісіі, міністрамі замежных справаў Іспаніі і Нідэрландаў, спікерам швейцарскага Парламента, вядомым фінансістам Білам Браўдэрам, прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых.

    Запланаваныя інтэрв'ю з Financial Times, Reuters, Bloomberg, AP, AFP, BBC, Al Jazeera, DW і іншымі.

    Апошнія навіны