• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • «Рэжым ператварае нашу краіну ў турэмны лагер». Ціханоўская выступіла на Еўрапейскім Форуме Вахаў па асабістым запрашэнні аўстрыйскага канцлера Себасцьяна Курца

    12 чэрвеня, 2021

    Яна распавяла пра выкраданне Пратасевіча, рэпрэсіі і катаванні над палітвязнямі ў Беларусі: «Рэжым ператварыў нашу цудоўную краіну ў велізарны турэмны лагер з амаль 500 палітычнымі вязнямі – і яшчэ сотні людзей, хутчэй за ўсё, папоўняць гэты спіс. Беларусы, якія змагаюцца з адчаем і лаянкай у турмах, ідуць на крайнія меры: за апошнія тыдні мы даведаліся пра некалькі спробаў суіцыду і смерці».

    Ціханоўская заклікала сусветных лідараў:

    падтрымаць рэпрэсаваных беларусаў і іх сем'і, незалежныя СМІ і праваабаронцаў;

    – расследаваць злачынствы рэжыму і ўзмацніць яго эканамічную ізаляцыю: «Эканамічныя санкцыі – гэта не панацэя, але яны неабходныя для ўзмацнення ціску, асабліва ў канкрэтных сектарах эканомікі, як нафта і нафтапрадукты, калійная, сталеліцейная і дрэваапрацоўчая прамысловасць. Санкцыі таксама павінны распаўсюджвацца на дзяржаўную прапаганду»;

    – развіваць агульны План дапамогі ЕС і распрацоўваць нацыянальныя планы для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі;

    – правесці канферэнцыю аб вырашэнні крызісу ў Беларусі і абмеркаваць пытанне Беларусі на G7 і Саміце ўсходняга партнёрства – і запрашаць на любыя падобныя мерапрыемствы беларускія дэмакратычныя сілы, а не прадстаўнікоў рэжыму;

    – не дапусціць сітуацыі гандлем палітвязнямі і памятаць, што вырашыць крызіс можна толькі правядзеннем новых сумленных выбараў.

    Поўны тэкст выступу – на сайце Святланы Ціханоўскай.

    На форуме таксама выступіла літоўская прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманітэ, якая заявіла, што адзіны шлях для Беларусі – спыненне катаванняў, вызваленне палітвязняў, дыялог з грамадзянскай супольнасцю і новыя прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе.

    Апошнія навіны