«Травень 2020-га падзяліў жыцці мільёнаў беларусаў на да і пасля. 29 траўня на пікеце ў Гродне быў затрыманы мой муж, блогер Сяргей Ціханоўскі. Гэтая падзея стала пачаткам хвалі рэпрэсій супраць кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў Беларусі. І – у той жа час – трамплінам для нашай салідарнасці. Беларусы зразумелі, што стаміліся маўчаць, і прынялі адказнасць за сваё жыццё. 29 траўня 2021-га – гэта выдатная нагода паказаць усім аднадумцам, што ты з імі.
Я заклікаю беларусаў, міжнародную супольнасць і дыяспары па ўсім свеце правесці 29 траўня Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю.
Што могуць зрабіць сябры Беларусі і беларускія дыяспары па ўсім свеце?
- Выходзіць на пікеты салідарнасці з Беларуссю – з партрэтамі палітвязняў, патрабаваць спынення гвалту, катаванняў, і правядзення новых выбараў.
- Рабіць заявы і прымаць рэзалюцыі ў падтрымку Беларусі, правесці мерапрыемствы з удзелам палітыкаў і вядомых дзеячаў.
- Падтрымаць віртуальныя акцыі салідарнасці: размяшчаць відэа, малюнкі, пасты са словамі салідарнасці.
- Падтрымаць беларускія рэгіёны, бо за свабоду змагаецца не толькі Мінск, але і ўся Беларусь: стварыць плакаты ў падтрымку канкрэтных беларускіх гарадоў і рэгіёнаў; «парадніць» гарады свету і беларускія гарады.
- Пісаць лісты палітвязням Беларусі, браць над імі патранаж. Школьнікаў і настаўнікаў па ўсім свеце – адправіць лісты і паштоўкі героям пераменаў.
- Падтрымаць беларусаў праз фонды салідарнасці, якія аказваюць дапамогу палітвязням і іх сем'ям (BySol, Краіна для жыцця, ByHelp)».