• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Выступ Святланы Ціханоўскай на прэс-брыфінгу з міністрам замежных справаў Харватыі Горданам Грліч-Радманам у Заграбе

    26 студзеня, 2023

    «Я ўдзячная міністру Грліч-Радману за сённяшнюю сустрэчу і за цёплы прыём у Харватыі. Я ўжо падзякавала міністру за актыўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў межах Еўрапейскага Саюза, Рады Еўропы і АБСЕ.

    Я таксама падзякавала яму за тую падтрымку, якую Харватыя аказвае Украіне. Падтрымка Харватыі надзвычай важная для нашых краінаў, і я радая, што Харватыя займае актыўную пазіцыю ў міжнароднай палітыцы.

    Сёння мы абмяркоўвалі, як прадухіліць удзел беларускіх войскаў у вайне супраць Украіны, дапамагчы беларускім партызанам і добраахвотнікам, узмацніць ізаляцыю Лукашэнкі на міжнароднай арэне.

    Мы казалі пра стыпендыі для рэпрэсаваных студэнтаў, дапамогу беларускай дыяспары ў Харватыі. Я падзякавала міністру за тое, што Харватыя не спыняе выдачу візаў беларусам: сёння Беларусь ператварылася ў вялікую турму, і вельмі важна, каб у людзей была магчымасць выехаць і працягнуць сваю барацьбу.

    Карыстаючыся магчымасцю, я таксама хацела б сказаць харвацкаму народу дзве рэчы:

    • Па-першае, адрознівайце беларусаў і рэжым. Дыктатар Лукашэнка нясе поўную адказнасць за ўдзел у вайне супраць Украіны. У гэты ж час 86% беларусаў не падтрымліваюць вайну, і шмат хто выступае за Украіну.
    • Другое. Беларусь – не Расія. Беларусь заўсёды была часткай еўрапейскай супольнасці. Мы бачым сваю будучыню ў сяброўстве з Харватыяй.

    На жаль, сувязяў паміж Беларуссю і Харватыяй надзвычай мала. Мы амаль нічога не ведаем адно пра аднога. І прыйшоў час гэта выправіць. Сёння мы пачынаем новую старонку ў нашых адносінах.

    На жаль, сёння працягваецца паступовая акупацыя тэрыторыі Беларусі, але мы можам будаваць сувязі паміж народамі. У нас ёсць тое, што нас аб'ядноўвае, – гэта гісторыя барацьбы за незалежнасць і самавызначэнне, барацьба супраць дыктатуры. І мы можам шмат чаму навучыцца ў народа Харватыі.

    Яшчэ раз дзякуй!»

     

    Апошнія навіны