• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з беларускімі эканамістамі і аналітыкамі

    08 верасня, 2021

    На Эканамічным форуме ў Карпача Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі эканамістамі, сярод якіх Серж Наўродскі, Яўген Буры, Кацярына Барнукова, Дзмітрый Крук, Леў Львоўскі, Сяргей Чалы, а таксама палітолаг Рыгор Астапеня. Таксама на сустрэчы прысутнічаў Алесь Аляхновіч, прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах.

    Святлана Ціханоўская падзякавала ім за дапамогу і экспертызу ў падрыхтоўцы Усёабдымнага плана эканамічнай дапамогі для дэмакратычнай Беларусі, праца над якім вялася з восені 2020 года, і які быў апублікаваны вясной 2021 года.

    Ціханоўская папрасіла іх дапамагчы з падрыхтоўкай праектаў рэформаў і інфраструктурных праектаў: ​​«Людзі хочуць ведаць, што іх чакае ў будучыні. І мы павінны быць гатовыя да рэформаў, калі з'явіцца вакно магчымасцяў».

    На сустрэчы абмеркавалі эфектыўнасць эканамічнага і санкцыйнага ціску на рэжым, а таксама неабходнасць падтрымкі прыватнага бізнесу, які пацярпеў ад рэжыму. У прыватнасці, ішла гаворка пра неабходнасць лібералізацыі экспарту паслуг з Беларусі ў ЕС, што адкрыла б шматлікім сумленным прыватным бізнесам новыя магчымасці развіцця. Ціханоўская паабяцала абмеркаваць гэтыя прапановы з прадстаўнікамі Еўракамісіі ў найбліжэйшы час. Беларуская лідарка дадала, што праца з бізнесам і падтрымка прыватнага сектара з'яўляецца адным з прыярытэтаў для эканамічнай каманды Офіса Ціханоўскай.

    Таксама ўзнялі пытанне умоваў для беларускіх рэлакантаў за мяжой, у тым ліку пытанні візы, дазволу на працу, магчымасці дыстанцыйна адкрываць банкаўскія рахункі і мець доступ да біржы працы.

    Каманда Ціханоўскай працягне супрацоўніцтва з незалежнымі эканамічнымі экспертамі.

    Апошнія навіны