• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 16 траўня

    17 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларускі футбаліст Юры Кендыш, які выступае за латвійскую «Рыгу», разам з партнёрамі па клубе набыў для ўкраінскага войска Nissan X-Trail.
    • Беларускія валанцёры знайшлі і вярнулі гаспадарам ката з Бучы. Кот апынуўся ў Гомелі, дзе яго знайшлі беларускія валанцёры, якія ўбачылі кантакты на кулоне і звязаліся з гаспадыняй. Кату зрабілі новы ветэрынарны пашпарт і чып і перадалі польскім валанцёрам на мяжы. А тыя адправілі яго да гаспадароў.
    • Беларусы Батумі правялі дабрачынны паўмарафон Run for Ukraine Batumi.
    • Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на найвышэйшую вяршыню свету Джамалунгму.
    • Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
    • Беларусы Швецыі правялі акцыю ў падтрымку Украіны. Яна праходзіла ў няпростых умовах, паколькі побач рускія вырашылі правесці пікет супраць уступлення Швецыі ў НАТА.
    • Беларускі і ўкраінкі бразільскага горада Салвадор далучыліся да флэшмобу #я_гуляю_не_вайне.
    • Беларусы Гданьска, Гдыні і Сопата правялі акцыю салідарнасці і падтрымалі беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.
    • 15 траўня дэлегацыя Беларусі ўшанавала памяць вязняў на ўрачыстай цырымоніі вызвалення лагера Маўтхаўзен. На цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагера арганізатары не запрасілі прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аўстрыі з прычыны саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 15 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 16 траўня: рэжым зноў расказвае пра Украіну, якая нібыта «закідвала баевікоў і зброю» ў Беларусь, а таксама «легла пад Захад» пасля жніўня 2020 года.

    #непадпарадкаванне

    • Мінчукі дзякуюць батальёну Каліноўскага і абаронцам Марыупаля.
    • Беларусы працягваюць выказваць сваё меркаванне супраць вайны
    • Мінчукі ў Чыжоўцы смуткуюць па загінулым Паўле «Волаце», добраахвотніку з батальёна Каліноўскага, які абараняў Украіну.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны