Святлана Ціханоўская абмеркавала ролю Беларусі ў пытанні вайны ва Украіне з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і яго намесніцай Вэндзі Шэрман.
Ціханоўская адзначыла, што беларусы, якія адстойваюць свабоду і незалежнасць Беларусі, могуць разлічваць на падтрымку ЗША. Лукашэнка павінен панесці адказнасць як ваенны злачынца, а не сядзець за сталом перамоваў.
Ёсць разуменне, што для змены адносінаў ЗША неабходна вывесці расійскія войскі з тэрыторыі Беларусі, вызваліць і рэабілітаваць тысячы зняволеных па палітычных прычынах і правесці новыя сумленныя выбары.