• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская брала ўдзел ва ўкраінскіх мерапрыемствах падчас форуму ў Давосе

    20 студзеня, 2023

    Цягам Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе нацыянальныя дэлегацыі арганізоўваюць шэраг сустрэчаў і мерапрыемстваў, прысвечаных сваёй краіне. Сёлета ўкраінская дэлегацыя была прадстаўленая адміністрацыяй прэзідэнта, Вярхоўнай Радай, палітыкамі і бізнесоўцамі. Па запрашэнні ўкраінцаў беларуская лідарка брала ўдзел ва ўкраінскіх сустрэчах і мерапрыемствах, дзе была магчымасць нефармальнай камунікацыі з украінскімі палітыкамі.

    У чацвер, 19 студзеня, Святлана Ціханоўская ўдзельнічала ва «Украінскім сняданку» з удзелам прэзідэнта Зяленскага, які звярнуўся да прысутных па відэасувязі, мэра Кіева Віталя Клічко, мэра Львова Андрэя Садавога, прэм’ера Нідэрландаў Марка Рутэ, былога прэм’ера Вялікабрытаніі Борыса Джонсана, першай намесніцы ўкраінскага прэм’ера Юліі Свірыдэнка.

    Падчас мерапрыемстваў адбылася трагічная падзея з падзеннем верталёта з кіраўніцтвам МУС Украіны. Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ўкраінцам.

    Апошнія навіны