• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Канцэрт да Дня Волі ў Вільні

    24 сакавіка, 2022

    Дата і час мерапрыемства: 25 сакавіка 18:30.

    Адрас правядзення: Віленская гарадская Ратуша, Didžioji g. 31.

    Беларуская Рада Культуры, Магістрат Вільнюса, Офіс Святланы Ціханоўскай, Амбасада Польшчы ў Літве, пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Беларусі прэзентуюць канцэрт, прысвечаны абаронцам Украіны.

    Мерапрыемства прымеркаванае да Дня Волі – галоўнага свята для беларусаў ва ўсім свеце. 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка – першая нацыянальная дзяржава, дзе афіцыйнымі сімваламі былі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»

    Дзень Волі ў 2022 годзе прыпадае на той час, калі працягваецца акупацыя і рэпрэсіі ў Беларусі і ідзе вайна ва Украіне. Гэтая імпрэза праходзіць у межах кампаніі #BelarusWithUkraine у знак салідарнасці, падтрымкі і малітвы за тых, хто цяпер абараняе ўкраінскія землі.

    На канцэрце прагучаць сакральныя народныя песні і ваярскія маршы геаграфічнага і гістарычнага чатырохкутніка Беларусь-Літва-Польшча-Украіна, каб засведчыць, што нашы краіны яднаюцца і разам супрацьстаяць агульнаму ворагу.  

    У канцэрце бяруць удзел вядомыя артысты з Літвы, Беларусі і Украіны:

    • Інтэрнацыянальны мужчынскі хор UNIA (мастацкі кіраўнік – Павел Гонца) LT, BY, UA.
    • Маргарыта Ляўчук (сапрана) BY.
    • Маіна Валеніс (сапрана) UA.
    • Даша Мароз (фартэпіяна) BY.

    Купіць квіткі можна па спасылцы: https://www.bilietai.lt/rus/bilietai/koncertai/dzien-voli-laisves-diena-353421/.

    Усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу абаронцам Украіны: https://getdonate.org/en/campaign/409.

    Глядзець анлайн-трансляцыю можна на Маланка Медыя: https://youtu.be/SLcrukJhDT8.

    Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37064614719

    Апошнія навіны