• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Завочныя суды – гэта парушэнне базавых правоў і свабодаў беларусаў і беларусак»

    15 снежня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Вядома, я разглядаю спецыяльную вытворчасць (завочны суд) як парушэнне рэжымам базавых правоў і свабодаў беларусаў і беларусак. І мой крымінальны пераслед па спецыяльнай вытворчасці – не выключэнне.

    Зараз на прыкладзе першай такой судовай вытворчасці мы бачым, як рэжым ставіцца да правоў тых, каго спрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Судовая сістэма перастала нават рабіць выгляд, што прытрымліваецца працэдуры. Ігнаруецца нават права абвінавачанага ведаць, у чым канкрэтна ён абвінавачваецца. Пра «прэтэнзіі» з боку дзяржавы людзі даведваюцца з прэс-рэлізаў следчых, пракурораў і суда, а не з пастановаў ці матэрыялаў справы. Немагчыма нічога даведацца ці ўзгадніць пазіцыю і праз прызначаных рэжымам адвакатаў. Пры гэтым зразумела, што ў выпадку, калі наймаеш адваката па дамове, яго проста пазбавяць ліцэнзіі, як адвакатаў Сяргея Ціханоўскага і многіх іншых да гэтага.

    На такіх завочных «судах» лішнімі для рэжыму становяцца не толькі абаронцы, але і самі людзі, якіх судзяць. Пасяджэнні робяць закрытымі, ніякай адкрытасці працэсу няма. Таму нельга ставіцца да гэтага як да суда – гэта чарговае злачынства супраць народа Беларусі, якое здзяйсняецца рэжымам. Нашая каманда юрыстаў дадае, што падобныя крымінальныя справы – гэта прамое парушэнне артыкула 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таму, канечне, усе такія парушэнні фіксуюцца праваабарончай супольнасцю, усе людзі, якіх будуць завочна асуджаць, – павінны быць рэабілітаваныя».

    Апошнія навіны