• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • У Бруселі адкрылася місія «За дэмакратычную Беларусь»

    02 сакавіка, 2023

    Гэтая прастора дазваляе праводзіць культурныя мерапрыемствы, палітычныя сустрэчы, выставы і сапраўды, як адзначыла Ціханоўская, «упершыню за 28 гадоў у беларусаў будзе сваё месца ў Бруселі».

    Узначальваць місію будзе Уладзімір Астапенка, былы дыпламат, які пакінуў МЗС Беларусі ў пратэст супраць рэпрэсіяў. Сімвалічна тое, што 30 гадоў таму менавіта ён адкрываў амбасаду Беларусі ў Бруселі.

    Удзел у прэзентацыі ўзялі міністарка замежных справаў Бельгіі, прэзідэнт Фландрыі, еўрапейскія парламентарыі, лідары еўрапейскіх структураў і міжнародных арганізацыяў, беларусы Бельгіі.

    Ціханоўская адзначыла, што гэтая місія дапаможа вярнуць Беларусь у Еўропу, а таксама наблізіць Еўропу да Беларусі, што гэта месца для ўсіх, хто змагаецца за правы чалавека, свабоду і незалежнасць Беларусі, месца для арганізацыяў і ініцыятываў, якія таксама хочуць пераменаў у нашай краіне.

    Яна падкрэсліла, што дэмакратычная Беларусь – гэта і дапамога Украіне, і пакаранне Пуціну, але таксама свабодная Беларусь стане донарам бяспекі ў рэгіёне і добрым партнёрам для Еўропы. Яна заклікала ўсіх еўрапейцаў падтрымаць Беларусь у барацьбе за дэмакратыю і справядлівасць.

    Падчас урачыстага адкрыцця таксама адбываецца выстава беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай. Ціханоўская адзначыла, што ў яе таксама есць любімая карціна з гэтай выставы, якая натхняе яе на барацьбу – тая, дзе намаляваны яе муж.

    Яна заклікала ўсіх беларусаў натхняцца іншымі беларусамі і працягваць барацьбу за вызваленне кожнага.

    Апошнія навіны