• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Валер Кавалеўскі: «Размяшчэнне ядзернай зброі – уяўная пагроза незалежнасці Беларусі»

    25 мая, 2023

    Намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі пракаментаваў інфармацыю пра падпісанне міністрамі абароны дакументаў, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі.

    Валер Кавалеўскі: «Міністр абароны Лукашэнкі Хрэнін і Шайгу зрабілі яшчэ адзін крок да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Падкрэсліваем, што гэтае дзеянне незаконнае, яно супярэчыць Канстытуцыі і волі беларускага народа аб прыняцці безʼядзернага статуса нашай краінай. Гэта таксама зʼяўляецца парушэннем міжнародных абавязкаў Беларусі згодна з Будапешцкім мемарандумам і Дамовай аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі.

    У выпадку рэалізацыі Беларусь становіцца закладнікам рашэнняў чужой расійскай улады, якая ўжо паказала схільнасць да міжнароднай агрэсіі і непавагі да суверэнітэту Беларусі. Размяшчэнне ядзернай зброі пашырыць пастаянную расейскую ваенную прысутнасць у нашай краіне і створыць новыя магчымасці замежнага кантролю над сітуацыяй у Беларусі.

    Гэты крок – уяўная пагроза незалежнасці Беларусі. Мы працуем з міжнароднымі арганізацыямі і нацыянальнымі ўрадамі над тым, каб перадухіліць такі сцэнар і дамагчыся поўнага вываду расейскіх войскаў і абʼектаў з тэрыторыі нашай краіны».

    Апошнія навіны