• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра 3 ліпеня: Які дзень Незалежнасці мы можам адзначаць, калі ўвесь гэты год адбываецца гандаль нашым суверэнітэтам?

    03 ліпеня, 2021

    «3 ліпеня 1944 года Менск быў вызвалены ад акупацыі. Ці маглі нашыя дзяды ў сорак чацвёртым уявіць, што праз 77 гадоў Беларусь зноў апынецца пад акупацыяй – але ўжо не чужой дзяржавай, а сваёй?

    Вядома, нам патрэбныя нацыянальныя святы. Але нашыя продкі змагаліся за тое, каб мы маглі жыць у моцнай і квітнеючай свабоднай краіне. А што мы маем цяпер?

    Вакол разруха, абвальваюцца масты, знікае электрычнасць, змяншаюцца заробкі, турмы для ўсіх нязгодных. Звальненні, пастаянныя праверкі, ціск на дзяржслужбоўцаў, патуральніцкае стаўленне да пандэміі, з якой ужо паспяхова спраўляецца ўвесь свет, але не нашая краіна ў цэнтры Еўропы. І акупанты, якія збіваюць беларусаў, перапісваюць гісторыю і перакручваюць нацыянальныя сімвалы – і ў гэты ж час крывадушна ладзяць салюты ў гонар дня незалежнасці.

    Дык што ж хочуць адсвяткаваць гэтыя людзі? Які дзень Незалежнасці мы можам адзначаць, калі ўвесь гэты год адбываецца гандаль нашым суверэнітэтам? І няўжо праўда можна паверыць, што феерверкі і канцэрты здольныя адцягнуць нас ад крызісу ў краіне?

    Беларускі народ не хоча вайны, не жадае пагрозаў усім вакол. Беларускі народ хоча свабоды, міру і законнасці. Павагі, праўды і бяспекі на сваіх вуліцах. Таму мы працягваем рыхтавацца і назапашваць сілы, рэгістравацца ў мабілізацыйным плане «Перамога» і рыхтаваць стачку ў «Рабочым Руху». Мы ўсе ведаем, што прыйдзе дзень, калі беларусы па ўсёй краіне будуць святкаваць вызваленне ад цяперашняй акупацыі. І тыя, хто трымае ўладу, калі сёння будуць глядзець на свае салюты, хай ведаюць пра гэта таксама».

    Апошнія навіны