• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская адказала Рэнэ Фазэлю і заклікала краіны-ўдзельніцы ЧС выказацца супраць яго правядзення ў Мінску

    15 студзеня, 2021

    «Спадар Фазэль, верагодна, заблытаўся ў паказаннях: ні ў мяне, ні ў маёй каманды не было сустрэчы з ім. Затое мы дакладна ведаем, што ён сустракаўся і абдымаўся з Лукашэнкам і Баскавым, які падазраецца ў забойстве Рамана Бандарэнкі. Мая пазіцыя застаецца нязменнай: праводзіць Чэмпіянат свету ў краіне, з якой намеснік кіраўніка МУС загадвае зрабіць лагер, бесчалавечна. І мы накіравалі лісты ў МЗСы розных краін з заклікам выступіць супраць ЧС у Мінску, пакуль не выйшлі на волю ўсе палітвязні, не скончыліся затрыманні і пакуль не праведзеныя свабодныя, сумленныя выбары».

    Ліст Святланы Ціханоўскай накіравана ў МЗСы Канады, Расіі, Казахстана і еўрапейскіх краін, якія былі кваліфікаваныя для ўдзелу ў чэмпіянаце. У лісце сказана, што турнір неабходна перанесці ў іншую краіну, бо гэта ставіць пад пагрозу бяспеку ўсіх патэнцыйных удзельнікаў і апраўдвае рэпрэсіі ў Беларусі.

    Апошнія навіны