• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі». Ціханоўская – пра «дзень яднання з Расіяй»

    02 красавіка, 2023

    Сёння, 2 красавіка, дыктатары дзвюх краін адзначаюць гэтак званы «дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Пад выглядам «яднання народаў» яны вучацца адзін ў аднаго, як прыгнятаць народ. Яны зрабілі Беларусь палігонам для расійскай вайсковай агрэсіі і вырашылі прывезці на нашую зямлю ядзерную зброю, каб зладзіць у Беларусі другі Чарнобыль.

    Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі. Не палігон, не губерня і не кавалачак зямлі. Беларусь – гэта суверэнная дзяржава і свабодны беларускі народ. Нам не блізкія імперскія ідэі. Беларусам не патрэбная ні Саюзная дзяржава, ні АДКБ, якія прыводзяць да размяшчэння ядзернай зброі ў нашай краіне. Свабодная Беларусь адкрые для сябе супрацу з Еўропай. Беларусь будзе далучацца і ствараць такія саюзы, якія абараняюць жыцці, бяспеку і дабрабыт беларусаў, а не ставяць пад пагрозу будучыню нашых дзяцей.

    Апошнія навіны