• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Што такое асабістыя размовы і як на іх трапіць?

    01 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Кожны тыдзень у мяне праходзяць асабістыя размовы з беларусамі, і я б хацела распавесці вам больш пра гэты фармат камунікацыі.

    Па-першае, гэта размовы, на якія можа прыйсці кожны ахвочы. Падчас размовы вы можаце задаць пытанні, падзяліцца сваімі ідэямі ці абмеркаваць сваю праблему.

    Па-другое, гэта бяспечны спосаб камунікацыі са мной і маёй камандай. Усе размовы праходзяць у зуме, дзе прысутнічаюць толькі прадстаўнікі маёй каманды. Гэта і дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, якая можа адказаць на юрыдычныя пытанні. А таксама намеснік і прадстаўнік па міжнародных адносінах АПК Валер Кавалеўскі, які можа распавесці пра працу Кабінета, міжнародныя сустрэчы і падзеі. 

    Каб трапіць на асабістыя размовы – сачыце за публікацыямі ў маіх афіцыйных каналах. Там кожны тыдзень з’яўляецца новае запрашэнне са спасылкай для рэгістрацыі, пасля якой вы атрымаеце персанальны час для званка. Колькасць рэгістрацый абмежаваная, і ў першую чаргу мы заўжды стараемся прызначыць час для тых, з кім яшчэ не паспелі паразмаўляць. 

    Мае дарагія беларусы, хачу сказаць вам вялікі дзякуй за ўсе шчырыя і цёплыя размовы, якія ў нас адбываюцца. Я радая бачыць кожнага. Да сустрэчы».

    Апошнія навіны