Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх.
Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Беларускі антыаўтарытарны рух і правы жанчын: жаночы актывізм падчас тэрора і вайны», які прайшоў 16 сакавіка 2023 года.
Якія формы на дадзены момант мае беларускі жаночы актывізм і ці ёсць у Беларусі гендарная роўнасць? Як развіўся жаночы супраціў у кантэксце расейскай вайны ва Ўкраіне? Як актывісткі працягваюць змагацца з усё больш рэпрэсіўным аўтарытарызмам у Беларусі? Полісі брыф адказвае на гэтыя пытаньні. Апошні раздзел полісі-брыфа ўтрымлівае тры палітычныя рэкамендацыі для беларускай і міжнароднай супольнасці.