• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская павіншавала ўсіх медыцынскіх работнікаў з міжнародным Днём медыка

    20 чэрвеня, 2021

    «Дзякуй за вашу стойкасць. Бо той жах, які для большасці беларусаў пачаўся мінулым летам, вы перажылі яшчэ вясной. Чыноўнікі адмаўлялі небяспеку каранавіруса, у шпіталях не хапала абсталявання, апаратаў ШВЛ. Вам давялося вытрымліваць вар'яцкія працоўныя змены. Увесь гэты час тыя, хто называў сябе ўладай, толькі ўскладнялі ваша жыццё.

    Дзякуй за вашу смеласць. Мы заўсёды дзякавалі вам за тое, што ў жніўні вы ратавалі людзей з катавальняў. Але сёння я хачу сказаць дзякуй і за тое, што, сутыкнуўшыся з гэтым пеклам, вы не адступілі – вы забыліся пра сябе, каб дапамагаць іншым. Я ведаю, якой мужнасці патрабуе гэтае рашэнне. І дзякую вам за яго.

    Дзякуй вам, дарагія медработнікі, за вашу сілу адстойваць сябе і клопат пра ўсіх нас. Гэтай сіле і клопату вы навучылі ўсю краіну. І сёння ўся краіна дзякуе вам за гэта».

    Апошнія навіны